Затрыманы Павел Вінаградаў



Пасля ператрусу ў кватэры быў затрыманы грамадскі актывіст Павел Вінаградаў. 

Заўтра Вінаградава будуць судзіць паводле артыкулу 24.23 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Як паведамляе ў фэйсбуку жонка актывіста Святлана, „яго затрымалі за пост у ФБ за 8 траўня. Там, па словах міліцыі, ёсць заклік да акцыі. Заўтра суд, забралі тэхніку, налепку з Пагоняй і таблічку з нумарам дома ў бчб-колерах”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook