Кіяўляне нясуць кветкі да амбасады каралеўства Нідэрландаў і Малайзіі



Тым часам кіяўляне працягваюць несці кветкі да амбасады каралеўства Нідэрландаў і Малайзіі ва ўкраінскай сталіцы. Штодзённа некалькі дзясяткаў чалавек прыходзяць, каб ушанаваць памяць 298 пасажыраў „Боінгу-777”, збітага ракетай над Данецкам.

Большасьць з тых, кто прыходзяць да імправізаванага мемарыялу пад абмасадай Нідэрландаў схіляюцца да меркавання, што адказнасць за гэту трагедыю нясуць прарасейскія апалчэнцы і нават асабіста Уладзімір Пуцін:

– Мне дужа прыкра, што ўсё так адбылося…

– Я не хачу казаць свае меркаванні, бо ўсё яшчэ не даведзена, але я ўпэўненая, што кара іх дастане.

– “Трупін”, як я го называю, тое да чаго ён імкнуўся – адбылося, вось вынік яго дзейнасці. Гэта ўсё адно, што даць малпе гранату – вось і вынік.

Боінг 777 малайзійских авіяліній быў збіты 17 ліпеня над Данецкам ракетай з нявыяўленага ПЗРК з тэрыторіі, падкатрольнай апалчэнцам. Усе 283 пасажыры і 15 членаў экіпажа загінулі.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка наведаў амбасады Малайзіі і Нідэрляндаў, дзе выказаў ад імя украінскага народу спачуванні з нагоды трагедыі з боінгам ва украінскім небе.

Ён таксама запэўніў прадстаўнікоў дыпламатычных місій абодвух краін у дасканалым раследванні гэтага інцыдэнту, падкрэсліўшы, што вінаватыя будуць пакараныя самым жорсткім спосабам:

– Сёння мы бачым, што свет аб’яднаны супраць пагроз тэрарызму. Што і мы, і Галандыя будзе прымаць максімум намаганняў для таго. каб так званыя Луганскія і Данецкія народныя рэспублікі была абвешчаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі, і каб падтрымка тэрарыстаў атрымала адпаведную кваліфікацыю па міжнародным праве.

Боінг 777 малайзійскага авіяліній, які кіраваўся з Амстэрдаму ў Куала Лумпур, быў збіты 17 ліпеня ракетай і ўпаў на тэрыторыю Украіны, якая знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх баявікоў. Усе 283 пасажыры і 15 членаў экіпажа загінулі.

Раяна Вольга Чарных, Беларускае Радыё Рацыя