Мінтранс ЗША падрыхтаваў указ пра забарону на продаж авіябілетаў у Беларусь



Міністэрства транспарту ЗША завяршыла працу над указам аб забароне продажу авіябілетаў у Беларусь. Пастанова была прынятая пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Менску.

Як гаворыцца ў дакуменце, „неадкладна і да наступнага указа міністэрства забараняецца продаж пасажырскіх авіяперавозак паміж ЗША і Беларуссю, уключаючы тыя, што выконваюцца рознымі кампаніямі”. Між тым, ва ўказе агавораны шэраг сітуацый, калі палёты паміж краінамі ўсё-такі магчымыя.

Гаворка ідзе пра выключных выпадках — пералётах „у нацыянальных інтарэсах ЗША, у тым ліку па гуманітарных меркаваннях ці па меркаваннях нацыянальнай бяспекі”.

Беларускае Радыё Рацыя