Скульптар Алесь Шатэрнік стварае Звон “Магутны Божа”



Беларускі скульптар Алесь Шатэрнік, які цяпер жыве ў ЗША, стварае Звон “Магутны Божа” і шукае аднадумцаў зацікаўленых ў рэалізацыі праекту.

На фота: скульптар Алесь Шатэрнік за працай. 

Эскіз Звана „Магутны Божа”. 

 Скульптар Алесь Шатэрнік гаворыць:

“Ідэя нарадзілася каля года таму назад падчас уздыму беларусаў перад выбарамі. У мяне была размова з Вітаўтам Кіпелем, я намалявау і выляпіў з пластыліну невялікі эскіз пасля паездкі з Сержуком Сокалавым-Воюшам у Філадэльфію. А ў размове Втаўт Кіпель сказаў, каб назва нашага беларускага звана была ,,Магутны Божа”. Гэта ідэя стварэння Звана, які мусіць абудзіць людзей. Спрадвеку закладзены сакральны сэнс ў гуку бронзавана Звана. На Зване будзе выява Маці Божай з Дзіцяткам і мастацка выкананы аб’ёмным шрыфтам тэкст самога гімну “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай. Звон ўяўляе сабой кампазіцыю (2м.40 см.) з гербам Пагоня наверсе.  

Беларускае Радыё Рацыя