„Крык для Беларусі” у Торуні
6 ліпеня Беларусы Торуня разам з польскімі актывістамі зладзілі спантанічную акцыю: „Крык для Беларусі” ў сувязі з прысудам для Віктара Бабарыкі – 14 гадоў турмы.
Прысутныя выказалі сваё абурэнне рашэннем уладаў Беларусі:
– Тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, – гэта сапраўдны кашмар. Спрадзяемся, што Віктар ўжо неўзабаве выйдзе на волю, а судзіць будуць сапраўдных злачынцаў.
Акцыі салідарнасці адбываюцца ў Торуні кожную нядзелю а 12-й гадзіне пад помнікам Каперніка.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя