Віктара Бабарыку перавялі з СІЗА КДБ у менскае СІЗА № 1



Адразу пасля абвяшчэння прысуду палітвязня Віктара Бабарыку перавялі з СІЗА Камітэту дзяржбяспекі ў менскае СІЗА № 1. Пра гэта расказаў адвакат Дзмітрый Лаеўскі, які здолеў сустрэцца са сваім падабаронным.

„Віктар Дзмітрыевіч у курсе, як шмат беларусаў яго падтрымлівае. Ён у парадку, перадае прывітанне і вялікую падзяку за падтрымку!”, — паведамляе прэс-служба прэтэндэнта ў прэзідэнты.

6 ліпеня Вярхоўны суд агучыў вырак палітвязню, экс-старшыні „Белгазпрамбанку” Віктару Бабарыку. Суддзя Вярхоўнага суду Ігар Любавіцкі прызначыў для яго пакаранне — 14 гадоў зняволення. Віктар Бабарыка абверг усе абвінавачанні на свой адрас, назваўшы працэс палітычнай помстай за жаданне балатавацца ў прэзідэнты.

Беларускае Радыё Рацыя