Літва пацвердзіла намер пабудаваць сцяну на мяжы з Беларуссю
У інтэрвію Frankfurter Allgemeine Zeitung прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце пацвердзіла намер ураду краіны пабудаваць сцяну на мяжы з Беларуссю.
Сцяну дабудуюць у канцы 2022 года. Краіна плануе таксама высылаць назад усіх нелегальных мігранатаў, якія не дакажуць палітычнага пераследу. На пабудову сцяны спатрэбіцца 40 млн еўра.
Сёлета з тэрыторыі Беларусі спрабавалі ўехаць у Літву 1416 мігрантаў. Гэта лічба больш як у 17 разоў перавысіла іх колькасць у 2020 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: faz.net