Мінюст правярае грамадскую арганізацыю „Цэнтр „Трэці сектар”



Міністэрства юстыцыі правярае грамадскую арганізацыю „Цэнтр „Трэці сектар”, паведамляе БАЖ.

„Запатрабаваныя тысячы дакументаў. Мы атрымалі таксама пісьмовае папярэджанне, — кажа заснавальнік арганізацыі Вітаўт Руднік. —  Інтарэс праяўляе таксама ДФР. Вельмі верагодна, што рыхтуецца ліквідацыя”. 

“Цэнтр „Трэці сектар” быў заснаваны ў 1997 годзе. Арганізацыя ставіла перад сабой мэты развіцця грамадзянскай супольнасці, адукацыі журналістаў і грамадскіх актывістаў.