Эканамічны суд прызнаў законным рашэнне камісіі, якая праводзіла ацэнку матэрыялаў tut.by
Эканамічны суд Менска на закрытым пасяджэнні разгледзеў заяву „ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” і 7 ліпеня прызнаў законным рашэнне спецыяльнай камісіі, на аснове якога МУС просіць прызнаць прадукцыю партала tut.by экстрэмісцкай, паведамляе партал у сваім тэлеграм-канале.
Першапачаткова працэс пачаўся ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы паводле заявы МУС аб прызнанні прадукцыі tut.by экстрэмісцкай. Аднак ТАА „ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” заявіла хадайніцтва, лічачы, што рашэнне камісіі, на аснове якога МУС звярнулася ў суд, з’яўляецца незаконным. Таму пытанне аб паўнамоцтвах камісіі накіравалі ў Эканамічны суд Менска.
18 мая дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю правёў вобшукі ў рэдакцыі tut.by, яе рэгіянальных офісах і дома ў супрацоўнікаў партала. Было заяўлена, што ў дачыненні да службовых асоб ТАА „ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў). Затрыманыя 15 чалавек,
Практычна адначасова на падставе звароту Генеральнай пракуратуры Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да сайта tut.by і яго люстраў.
Беларускае Радыё Рацыя