Масавыя ператрусы прайшлі ў Светлагорску, Глыбокім, Оршы і Докшыцах
У кватэры некалькіх жыхароў Салігорска сёння амаль адначасова прыйшлі міліцыянты з пастановамі на ператрус. Прычыны і нагоды ператрусаў пакуль невядомыя, паведамляюць праваабаронцы.
У Глыбокім, Оршы і Докшыцах сёння таксама правялі ператрусы.
«У Глыбокім з самай раніцы ператрэслі кватэры актывістаў Аляксандра Шарабайкі і Вольгі Лапатка. У Докшыцах — настаўніка Арцёма Стадольніка і юрыста, былога следчага Юрыя Мацеюна. Раніцай у Оршы затрыманы праваабаронца і журналіст Ігар Казмерчак. У яго адбыўся ператрус а палове 7 раніцы. У Докшыцах быццам бы шукаюць тых, хто размаляваў аўтобусны прыпынак у адной з вёсак. У Глыбокім, па непацверджанай інфармацыі, „шукалі выбухоўку”», — піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Беларускае Радыё Рацыя