Дома ў рэдактара „Нашай Нівы” Андрэя Скурко праходзіць вобшук
Дома ў рэдактара „Нашай Нівы” Андрэя Скурко праходзіць вобшук, паведамляе тэлеграм-канал выдання.
Па-ранейшаму невядома, дзе зараз галоўны рэдактар „Нашай Нівы” Ягор Марціновіч.
Сайт „Нашай Нівы” перастаў адкрывацца раніцай 8 ліпеня.
„Сайт „Нашай Нівы” nn.by у дадзены момант недаступны, — гаворыцца ў паведамленні. — Мы не можам звязацца з некаторымі супрацоўнікамі рэдакцыі, у тым ліку з галоўным рэдактарам Ягорам Марціновічам. Мы дапускаем, што ў дадзены момант ён можа быць затрыманы, бо чытачы паведамляюць, што ў будынку, дзе ён знаходзіўся, бачылі супрацоўнікаў ГУБАЗіК”.
Атрымаць аператыўны каментар у МУС БелаПАН не ўдалося — прэс-сакратар ведамства Вольга Чамаданава не адказвае на званкі.
Міністэрства інфармацыі паведаміла, што прыняло рашэнне пра блакаванне сайта nn.by „на падставе апавяшчэння Генеральнай пракуратуры ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, распаўсюджванне якой забароненае пунктам 1 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі”.