Украінцы становяцца закладнікамі санкцыйнай палітыкі супраць Беларусі
Украінцы самі становяцца закладнікамі санкцыйнай палітыкі калектыўнага Захаду супраць Беларусі. Украінскае грамадства з разуменнем ставіцца да падзеяў у Беларусі і ўведзеных супраць яе санкцый Еўразвязу. Сярод палітыкаў гэтай краіны спее думка, што ціск па перыметру Беларусі і закрыццё паветранай прасторы, стварае толькі адзін вектар для краіны, на паглынанне Расеяй.
Свае высновы ад паездкі ва Украіну па запрашэнні палітыкаў, дэпутатаў і СМІ выказвае Сяргей Высоцкі, лідар Беларускай партыі Свабоды-Самаабароны.
– З аднаго боку – вельмі вялікая частка ўкраінскай нацыянальнай эліты, асабліва сілавікоў, людзей, якія былі на вайне, якія пралівалі кроў, якія вельмі адказна ставяцца да сітуацыі. І яны пярэчаць, што такі брутальны падыход дурны: “Даеш, даеш санкцыі!”. З іншага боку ёсць вельмі моцнае лобі людзей, якія знаходзяцца ў вельмі сур’ёзнай залежнасці ад людзей, якіх называюць на Захадзе ліберальныя заходнія колы, якія асцерагаюцца, што да Украіны будуць уведзеныя санкцыі.
Выхад з санкцыйных абмежаванняў для Беларусі магчымы, але толькі пры сумесным намаганні дыпламатаў Украіны і Беларусі. А для гэтага патрэбныя сустрэчы і прапановы з абодвух бакоў.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя