Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўнагадовых праводзілі вобшук у кватэры бярозаўскага актывіста
Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўнагадовых Бярозаўскага РАУС 2 ліпеня раніцай правялі вобшук у кватэры грамадскага актывіста Вадзіма Пашкевіча і затым затрымалі яго на вачах у дзяцей. Вечарам таго ж дня яны вярнуліся ў дом Пашкевіча на паўторны вобшук ужо па справе жонкі Пашкевіча Алесі і зноў усё рабілася на вачах у дзяцей.
Кажа Алеся Пашкевіч:
– Старэйшае маё дзіця, яму 8 гадоў, ён цудоўна ўсё разумее. І ўжо на асабістым вопыце змог убачыць, хто такія міліцыянты і што яны робяць. У яго ўяўленні міліцыянты – гэта людзі, якія ўрываюцца да цябе ў хату, забіраюць твае рэчы, тваіх бацькоў. Вось калі яны прыйшлі другі раз, у майго дзіця была істэрыка. Мне давялося яго паіць заспакойлівымі сродкамі, таму што ён заікаўся, у яго была няскладная гаворка. І ён заўжды ў мяне пытаўся: “Мама, цябе таксама забяруць?”.
Паводле Алесі Пашкевіч, начальнік інспекцыі Дзмітрый Лішко і яго падначалены Пазняковіч забралі мабільны тэлефон у сына. Тыя людзі, якія павінны абараняць інтарэсы дзяцей, іх жа парушаюць. Няўжо з кадрамі стала ў бярозаўскай міліцыі так дрэнна?
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Дзмітрый Лішко (справа)
Дзмітрый Пазняковіч
Беларускае Радыё Рацыя