Літоўскі і эстонскі візавыя цэнтры спынілі прыём дакументаў



З 8 ліпеня літоўскі візавы цэнтр Менска прыпыніў прыём дакументаў на візы любой катэгорыі, паведамляе onliner.by

«Паведамляем аб тым, што з 8 ліпеня 2021 прыпынены прыём візавых заяў ад кліентаў, якія звяртаюцца за атрыманнем шэнген-візы тыпу С і нацыянальнай візы тыпу D у амбасаду Літоўскай Рэспублікі ў Менску да наступнага паведамлення», — гаворыцца ў паведамленні цэнтра, апублікаваным на сайце.

Учора, 7 ліпеня, літоўскі візавы цэнтр у Гародні таксама прыпыніў прыём дакументаў на візы любой катэгорыі.

Таксама з 8 ліпеня эстонскія візавыя цэнтры прыпыняюць прыём дакументаў на візу ў Эстонію, Фінляндыю, Швецыю, Польшчу да 14 ліпеня ў Менску і да 13 ліпеня ў Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гомелі, Гародні, Лідзе, Магілёве, Пінску.