Галоўны рэдактар „Нашай Нівы” Марціновіч затрыманы на 72 гадзіны
Галоўны рэдактар „Нашай Нівы” Ягор Марціновіч затрыманы на 72 гадзіны, паведамляе тэлеграм-канал выдання.
„Галоўны рэдактар Ягор Марціновіч праходзіць падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх), — гаворыцца ў паведамленні. — Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна”.
Раніцай 8 ліпеня сайт „Нашай Нівы” перастаў адкрывацца. Міністэрства інфармацыі паведаміла, што прыняло рашэнне аб блакаванні сайта nn.by „на падставе паведамлення Генпракуратуры ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, распаўсюджванне якой забароненае пунктам 1 артыкула 38 закона Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі”.
У рэдакцыі выдання, офісе бухгалтэрыі і дома ў супрацоўнікаў прайшлі вобшукі.