Ліга чэмпіёнаў: плюс „Манака” і „Атлетыка”



У футбольнай Лізе чэмпіёнаў працягваюцца матчы ў адказ 1/8 фіналу. У адным з іх мадрыдскі «Атлетыка», які прайграў першы матч на выездзе з лікам 0:1, прымаў леверкузенскі «Баер». У сярэдзіне першага тайма гаспадары параўнялі лік па суме двух матчаў дзякуючы дакладнаму ўдару Марыё Суарэса – 1:0. Пасля гэтага забіць камандам не атрымалася ні ў асноўны час, ні ў авертайме. У серыі пасляматчавых пенальці больш удалым апынуўся «Атлетыка», які рэалізаваў тры стрэлы супраць двух у «Баера». Адзначым, што «Атлетыка» стаў першым іспанскім клубам, які выйграў серыю пенальці ў рамках Лігі чэмпіёнаў.

«Арсенал» выйграў у «Манака». Сустрэча праходзіла на стадыёне «Луі II» і завяршылася з лікам 0:2. На 36-й хвіліне Аліўе Жыру атрымаў мяч ад Дэніэла Уэлбека, выйшаў сам на сам, сышоў ад брамніка і магутна прабіў у блізкую дзявятку. На 79-й хвіліне абаронца «Манака» няўдала спрабаваў выбіць мяч, які адскочыў ад штангі, але той адляцеў ў ногі Аарону Рэмсі, які падвоіў перавагу «кананіраў». «Манака» выйшаў у чвэрцьфінал толькі за кошт правіла большай вартасці голу, забітага на чужым полі. У першым матчы манегаскі перамаглі «Арсенал» на выездзе з лікам 3:1. Два апошнія ўдзельнікі чвэрцьфіналу вызначацца сёння ў паядынках «Барселона» – «Манчэстар Сіці» і «Барусія» (Дортмунд) – «Ювентус».

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя