Караткевіч – Прарок у спякотным Менску



8 ліпеня 2021 года. Гаварылі ўчора са скульптарам Алесем Шатэрнікам пра Уладзіміра Караткевіча.

Алесь Шатэрнік сказаў: 

„Караткевіч быў містыкам”.

Скульптар Шатэрнік  распавёў гісторыю, як пабачыў Караткевіча летам 1983 года на лаўцы каля цяперашняга ўваходу ў метро Кастрычніцкая на скрыжаванні Энгельса і цяперашняга праспекту Незалежнасці.

Было горача.

Гарадская спякота.

Шатэрнік вельмі падрабязна распавёў дэталі:

 “Караткевіч сядзеў на лаўцы  і глядзеў, у неба на аблокі. Нос быў павертнуты ў бок Плошчы Перамогі. Валасы раскіданыя ў два бакі. Вочы шырока раскрытыя, ён глядзеў у Неба. Я зразумеў, што бачу Прарока і зрабіў эскіз. Выляпіў з пластыліна. Пасля, калі Пятро Драчоў распавядаў пра апошнюю вандроўку Караткевіча, я ўявіў яго ў такой паставе, як ён плыве ў чаўне, з вяслом, між чаратоў”.

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ