У Беларусі ліквідаваныя яшчэ дзве грамадскія арганізацыі – „За свой горад” і „Дзедзіч”



Арганізацыі ліквідаваныя па прадстаўленні пракуратуры Берасцейскай вобласці нібыта дзейнасць, якая не адпавядае прадмету і мэтам, заяўленым у статуце.

У Беларусі ліквідаваныя яшчэ дзве грамадскія арганізацыі — „За свой горад” і „Дзедзіч”. Паводле інфармацыі пракуратуры Берасцейскай вобласці, пракуроры лічаць, што са жніўня 2020 года ўстанова „За свой горад” размяшчала на сваіх старонках у сацсетках інфармацыю, накіраваную на распальванне варожасці па прафесійнай прыкмеце.

На думку ўладаў, гэтай не адпавядае статутным задачам па садзейнічанні ўсебаковаму сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму развіццю гарадоў Беларусі.

novychas.by паводле ej.by