У дачыненні да палітзняволеных ужываюцца катаванні і псіхалагічны ціск



На Берасцейшчыне працягваецца псіхалагічны ціск на затрыманых па палітычна матывааных справах. У сувязі з каронавіруснай інфекцыяй перадачы ў ізалятары часовага ўтрымання пакуль не прымаюцца.

А родныя палітвязняў па-ранейшаму скардзяцца, што не даходзіць карэспандэнцыя, – адзначыў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Не даюць спаць кожныя дзве гадзіны. Калі па крымінальнай справе пайшоў, то не аддаюць лістоў. Хоць па законе павінны ўсе лісты аддаваць, якія ім пішуць. Усім палітычным вешаюць біркі, што яны схільныя да экстрэмізму. Яны павінны пра гэта ўвесь час казаць. Шмат такіх прыкладаў можна прыводзіць. І мы бачым, што гэта робіцца не па волі руплівых начальнікаў турмаў і калоній, а менавіта гэта цэнтралізавана зверху спушчанае ўказанне.

Таксама ў ІЧУ зараз не могуць патрапіць адвакаты. Адміністрацыя спасылаецца на тое, што не хапае колькасці свабодных памяшканняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце