Прысуд фігурантам трэцяй «справы аб карагодзе» пакінулі без зменаў



Берасцейскі абласны суд  пакінуў без змены прысуд фігурантам трэцяй крымінальнай «справы аб карагодзе», паведамляе тэлеграм-канал «Вясна. Брэст».

Усе 14 фігурантаў справы абскардзілі прысуд, вынесены на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

«Спраў аб карагодзе» некалькі. Паводле абвінавачання, 13 верасня мінулага году гэтыя грамадзяне прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў цэнтры Берасця. Знаходзячыся на праезнай частцы на скрыжаванні праспекта Машэрава, бульвара Касманаўтаў і бульвара Шаўчэнкі, у групе з іншымі асобамі, яны, паводле следства «наўмысна прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». 

Удзельнікаў акцыі пратэсту, якія пачалі вадзіць карагоды на скрыжаванні, сілавікі разагналі з ужываннем вадамёта.

Фота: t.me/viasna_brest