Уладзімір Кацора: Перамога будзе за беларускім народам
Гомельскі грамадскі дзеяч Уладзімір Кацора мяркуе, што на дадзеным этапе беларуская дэмакратычная рэвалюцыя прайграла.
Але перакананы, што перамога ўсё роўна будзе за беларускім народам.
– На гэтым этапе (рэвалюцыя), на жаль, прайграла. Але ў рэвалюцыі ёсць пачатак, няма канца, як кажуць. У перспектыве, адназначна не скажаш у якой перспектыве, – два-тры гады ці пяць. Ці гэта перспектыва можа быць, пакуль не падрасце “нябітае” пакаленне – гэта гадоў дзесяць як мінімум. Але тыя падзеі, якія былі і працягваюцца зараз, яны працуюць на змены. Тут адназначны адказ, што ў перспектыве перамога будзе на баку дэмакратычных сіл. Я гэтыя падзеі, хоць яны і такія балючыя, ацэньваю пазітыўна.
Уладзімір Кацора – ветэран апазіцыйнага руху ў Беларусі, былы дэпутат дэмакратычнага Гомельскага гарсавета ў пачатку 1990-х, адзін з кіраўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі на Гомельшчыне. За сваю дзейнасць неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, адбываў арышты і праходзіў праз ператрусы.
Беларускае Радыё Рацыя