Журналіст „Еўрарадыё” Зміцер Лукашук пакінуў Менск
Журналісты пакідаюць Беларусь. Пра свой ад’езд з Менску ў Варшаву паведаміў у ФБ журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук: «Мы ўбачымся. Мы вернемся. Гэта краіна – наша. Але слёзы дзіцяці я ім ніколі не прабачу».
Як вядома, пасля афіцыйнага закрыцця карэспандэнцкага пункта Euroradio ў Беларусі не засталося ніводнага прадстаўніцтва СМІ, зарэгістраваных у Еўразвязе. Сёння карпункты ў Менску ёсць толькі ў расейскіх СМІ ды ў кітайскага „Сіньхуа”. Як мы ўжо паведамлялі, Беларусь пакінула і карэспандэнтка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Таццяна Каравянкова. Яе раней неаднойчы затрымлівалі, дома праводзілі ператрусы. 8-9 ліпеня па ўсёй Беларусі адбыліся масавыя ператрусы ў журналістаў і актывістаў незалежных медыя — сілавікі канфіскоўвалі тэхніку і затрымлівалі людзей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: euroradio.fm