На выбарах у Малдове перамагла партыя прэзідэнта Майі Санду (абноўлена)



Партыя PAS („Дзеянне і салідарнасць”) прэзідэнта Майі Санду дакладна перамагла на парламенцкіх выбарах – яна набрала 52, 51 % галасоў. А гэта азначае, што прыхільнікі Санду і яе рэформаў цяпер самастойна сфармуюць новы ўрад краіны.

***

У Малдове на датэрміновых парламенцкіх выбарах, пры падліку галасоў істотна змянілася сітуацыя на карысць праеўрапейскіх сілаў, палітыку якіх праводзіць партыя PAS („Дзеянне і салідарнасць”) прэзідэнта Майі Санду. Пасля падліку 90% галасоў, партыя Санду атрымлівае 46,95% галасоў. Прарасейскі блок камуністаў і сацыялістаў, які ўзначальвае былы прэзідэнт Ігар Дадон, набірае таксама шмат – каля 31,36% галасоў. Партыя ўсемагутнага раней алігарха Улада Плахатнюка набірае толькі каля 2% (а на папярэдніх выбарах у яе было ажно 24%!).

У такой сітуацыі раскладка ў парламенце Малдовы можа істотна змяніцца, прыхільнікі Санду і яе рэформаў маюць шанец  сфармаваць новы ўрад. Раней у парламенце дамінавалі прыхільнікі Дадона, якія мелі прамаскоўскую арыентацыю.

Многія аналітыкі лічаць вынікі выбараў перамогай Майі Санду і яе праеўрапейскага курсу для краіны.

Беларускае Радыё Рацыя