Віктара Бабарыку этапавалі ў калонію ў Наваполацку



Віктара Бабарыку этапавалі ў калонію ў Наваполацку.

Пра гэта паведаміла прэс-служба штаба Бабарыкі са спасылкай на абаронцаў палітыка. Абаронцы даведаліся аб гэтым, калі спрабавалі трапіць да Бабарыкі ў СІЗА-1.

Палітзняволены Віктар Бабарыка не мае права на абскарджванне свайго выраку, паколькі яго вынес Вярхоўны суд.

6 ліпеня пасля агучвання выраку ў 14 гадоў пазбаўлення волі экс-кіраўніка «Белгазпрамбанка», удзельніка выбарчай кампаніі 2020 года Віктара Бабарыку перавялі з СІЗА КДБ у следчы ізалятар нумар 1 горада Менска.

Беларускае Радыё Рацыя