Дзень святых Пятра і Паўла
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзень святых Пятра і Паўла, які ў народным календары пазначаны, як Пятроў дзень.
Лічыцца, што гэтыя два апосталы ўнеслі найбольш значны ўклад у распаўсюджванне вучэння Хрыста, таму свята з’яўляецца знакавым у хрысціянстве.
Святых Пятра і Паўла па праву называюць “будаўнікамі царквы”, – адзначыў святар Пінскай епархіі Міхаіл Лабковіч:
– Большую частку апостальскіх пасланняў напісана апосталам Паўлам. Гэта такая глыбіня і пазнавальна для любога ўзросту. Ён, канешне, у гэтым зрабіў больш, чым другія апосталы.
Па народнай традыцыі лічыцца, што Дзень Пятра і Паўла – гэта пік лета, з гэтага моманту працягласць светлавога дня паступова ідзе на змяншэнне.
Беларускае Радыё Рацыя