Еўразвяз можа разгледзець пытанне аб прыпыненні выдачы віз для беларусаў



З-за нелегалаў, якія ідуць у Літву, Беларусі могуць пагражаць новыя санкцыі. Такога развіцця падзей не выключае еўракамісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан.

12 ліпеня яна выступіла на сумесных слуханнях камітэта Еўрапарламента па замежных справах і падкамітэта па правах чалавека. Еўракамісар заявіла, што сёлета колькасць нелегальных мігрантаў, якія трапілі ў Літву з Беларусі, павялічылася ў 22 разы ў параўнанні з мінулым годам. Асабліва актуальнай праблема стала ў апошні месяц.

Аглядальнік Радыё Свабодная Еўропа Рыкард Юзвяк прыводзіць у Twitter словы Ёхансан пра тое, што з-за сітуацыі на літоўска-беларускай мяжы не выключана прыпыненне візавага рэжыму для Беларусі. ЕЗ можа разгледзець пытанне аб прыпыненні выдачы віз для беларусаў з-за павелічэння нелегальнай міграцыі з Беларусі. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wikimedia.org