Гайнаўка атрымала звыш 3,5 мільёна еўра замежных датацый
Гайнаўка атрымала звыш 3,5 мільёна еўра замежных датацый. Дзякуючы дадатковым фінансам улады горада змогуць рэалізаваць распачатыя інвестыцыі, а таксама пачаць новыя праекты, якія паўплываюць на развіццё рэгіёну.
„У нас шмат задачаў у галіне аховы клімату, аховы навакольнага асяроддзя, абыходжання з адходамі, а таксама кіравання цяплом і энергіяй,”- сказаў бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, паведамляе Радыё Беласток. Галоўны прынцып падзелу сродкаў – 60 адсоткаў для інвестыцый, 40 адсоткаў – для інстытуцыянальнай і рэкламнай дзейнасці.
Дафінансаванне Гайнаўка атрымала з нарвежскіх фондаў. 3,5 мільёна еўра атрымалі 29 гарадоў у Польшчы. На Падляшшы з праграмы скарыстаецца яшчэ Ломжа.
Фота: 123rf