У дачыненні да гарадзенскіх фрылансераў пачалася праверка



Гарадзенскіх журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча выклікалі ў аддзел міліцыі “Цэнтр”. Там журналісты даведаліся, што па матэрыялах, якія з’явіліся на старонцы “Белсату”, у дачыненні да іх ладзіцца праверка.

Распавядае Алесь Дзянісаў:

– Прыйшла папера з КДБ да міліцыянтаў. Яны пачалі справу. Ужо дзясяткі журналістаў судзяць за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі ў СМІ. У дадзеным выпадку, наколькі я ведаю, гэта былі здымкі 3-га сакавіка выставы слуцкіх паясоў у Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.

Напрацягу мінулага і некалькіх месяцаў 2015 года справы былі заведзеныя больш чым на дзясятак журналістаў. І журналісты павінны былі аплаціць дзяржаве штрафы ў вялікіх памерах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота t-styl.info