Інструктар-ратавальнік: Ніякіх забаў на вадзе!
За тыдзень спякоты на вадаёмах краіны патанула 33 чалавека, з якіх трое дзяцей, – паведамляе Таварыства выратавання людзей на вадзе. Па інфармацыі ратавальнікаў, назіраецца тэндэнцыя павелічэння ахвяраў сярод маладых жыхароў краіны ва ўзросце 17-25 гадоў.
“Моладзь шукае экстрэмальных забаў на вадзе”, – гаворыць інструктар Таварыства Аляксей Нагорны:
– Асабліва маладым людзям, якія ў летні перыяд знаходзяцца самастойна без дарослых на вадзе, строга выконваць правілы пры купанні. Выключыць купанне ў недазволеных месцах. Не ныраць, не выкарыстоўваць самародныя трампліны, розныя тарзанкі. Не ўжываць алкагольныя напоі. Строга выконваць усе меры перасцярогі на вадзе.
Усяго за сёлетні купальны сезон, які пачаўся ў краіне першага траўня, на вадаёмах патанула 175 чалавек з якіх 20 дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя