13 ліпеня зноў павышаюцца цэны на аўтамабільнае паліва



Цэны на АЗС у Беларусі з пачатку бягучага года павялічыліся на 10,3%, паведамляецца на сайце канцэрна «Белнафтахім».

 

«У адпаведнасці з прынятай канцэрнам стратэгіяй лімітавы ўзровень рознічных коштаў з 13 ліпеня 2021 года змяняецца», — гаворыцца ў паведамленні.

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,91, АІ-95-К5-Еўра — Br2,01, АІ-98-К5-Еўра — Br2,23, ДТ — Br2,01.