Кіпр унёс Беларусь, Расею і Украіну ў «чырвоную» Кавід-зону
Кіпр зноў ацаніў эпідэміялагічную карціну ў краінах па каляровых катэгорыях, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на Telegram-канал «Кіпр-Навіны».
Так, да «зялёнай» зоны ставяцца большасць краін Еўразвяза, Аўстралія, Іарданія, Ізраіль, Новая Зеландыя і Сінгапур. Пасажырам, якія прыбываюць з гэтых краін, не трэба загадзя рабіць ПЦР-тэст і не патрэбна самаізаляцыя.
У «аранжавую» зону ўваходзяць Грэцыя, Люксембург, Бельгія, Андора, Азербайджан, ЗША, Японія, Канада, Кітай (уключаючы Ганконг, Макао і Тайвань) і шэраг іншых краін. Пасажыры, якія прыбылі з краін гэтай зоны, павінны будуць зрабіць ПЦР-тэст на працягу 72 гадзін да вылету і мець адмоўны вынік.
Да «чырвонай» зоны кіпрыёты аднеслі Іспанію, Партугалію, Егіпет, Албанію, Арменію, Боснію і Герцагавіну, Грузію, ААЭ, Вялікабрытанію, Беларусь, Украіну і Расею.