Ганна Кубарава прабілася ў 1/8 фіналу турніру ў Нур-Султане
Беларуска Ганна Кубарава (340 ВТА) прабілася ў 1/8 фіналу турніру ў Нур-Султане. У матчы 1/16 фіналу наша суайчынніца перайграла японку Хірока Кувату (473 ВТА) з лікам 1:6, 6:2, 6:2. Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры ўзнялася на трэцяе месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Перад стартам Уімблдонскага турніру Сабаленка была чацвёртай. Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка засталася на 14-й пазіцыі. Аляксандра Сасновіч займае 86-е месца. Вольга Гаварцова знаходзіцца на 124-м радку. Лідыруе ў рэйтынгу аўстралійка Эшлі Барці. Рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) па-ранейшаму ўзначальвае серб Новак Джокавіч. Беларус Ілья Івашка знаходзіцца на 63-м радку, Ягор Герасімаў займае 79-е месца.
СКА згуляе ў Кубку ЕГФ з другога раўнда
13 ліпеня Еўрапейская федэрацыя гандбола апублікавала спісы ўдзельнікаў еўракубкаў. СКА згуляе ў Кубку ЕГФ ў гэтым сезоне і стартуе з другога раўнда. Матчы прызначаныя на 16-17 і 23-24 кастрычніка. Лёсаванне 1-га і 2-га раўндаў пройдзе 20 ліпеня. СКА будзе ў сеяным кошыку.
КОНМЕБОЛ прапанаваў УЕФА правесці матч за Суперкубак свету
Існуе верагоднасць, што заўзятары атрымаюць магчымасць убачыць матч паміж дзеючымі пераможцамі чэмпіянату Еўропы і Кубка Амерыкі. Як паведаміў у „твітары” журналіст Сезар Луіс Мерла, КОНМЕБОЛ прапанаваў УЕФА правесці такі матч. Аргенціна стала пераможцам Кубка Амерыкі, выйграўшы ў фінале ў Бразіліі з лікам 1:0. А Італія абыграла Англію ў фінале ЧЕ-2020 у серыі пенальці.
НХЛ плануе правесці наступны сезон у паўнавартасным фармаце
Кіраўніцтва Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) плануе правесці сезон-2021/22 у паўнавартасным дакаронавірусным фармаце. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце Лігі. Кіраўніцтва лігі правяло сустрэчу з генеральнымі мэнэджэрамі каманд, каб праінфармаваць іх аб правілах на маючы адбыцца сезон. Рэгулярны чэмпіянат пачнецца ў кастрычніку 2021 года і завершыцца ў красавіку 2022-га, пасля чаго адбудзецца розыгрыш Кубка Стэнлі, фінал якога запланаваны на чэрвень. У наступным сезоне плануецца вяртанне да традыцыйнага 82-матчавага фармату рэгулярнага чэмпіянату, пры якім усе каманды гуляюць адзін з адным як мінімум двойчы.
Паўабаронца Юрый Казлоў пакінуў „Нёман”
Паўабаронца Юрый Казлоў пакінуў клуб да заканчэння тэрміну дзеяння кантракта. Аб гэтым паведамляецца на сайце каманды. Казлоў перайшоў у гарадзенскі клуб перад стартам сезона 2021, падпісаўшы кантракт да канца гэтага сезона. Футбаліст згуляў за галоўную каманду жоўта-зялёных у 17 афіцыйных матчах і зрабіў адну дзейсную перадачу.
Беларускае Радыё Рацыя