Еўразвяз адрэагуе на распальванне Менскам міграцыйнага крызісу



Еўразвяз адрэагуе на распальванне Беларуссю міграцыйнага крызісу. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў. Ён прызнаў, што магчымыя далейшыя санкцыі супраць рэжыму ў Менску.

Міністр сказаў, што Літва знаходзіцца пад моцным ціскам, у Польшчы таксама ёсць праблемы, хоць і ў значна меншым маштабе. Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што акцыя па незаконным перакідванні мігрантаў на тэрыторыю ЕЗ была выразна арганізаваная і падтрыманая беларускай дзяржавай.

«Гэта падобна на добра арганізаванае турыстычнае мерапрыемства. У розных гарадах свету гэтыя замежнікі плацяць пэўныя сумы грошай. Пазней іх размяшчаюць дзе-небудзь у наваколлі Менска, а затым, на аснове добрых паслуг, прадстаўнікі беларускіх уладаў нават суправаджаюць гэтых камерцыйных турыстаў да мяжы, паказваючы ім мяжу, часцей за ўсё літоўскую, а таксама паведамляюць, як яе перасекчы максімальна эфектыўна», — распавёў Раў.

Наконадні міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце назвала нелегальную міграцыю часткай гібрыднай вайны, якую вядзе менскі рэжым. Яна паказала доказы арганізацыі акцыі і дакументы, якія тычацца прыбыцця, выдадзеныя адным з беларускіх ведамстваў, звязаным з Аляксандрам Лукашэнкам.

Яна распавяла таксама пра рэгулярныя рэйсы з Турцыі і Іраку ў Менск з сотнямі мігрантаў на борце з білетамі ў адзін бок.

Беларускае Радыё Рацыя