“Чуйнар” Васіля Дэбіша
’’Чуйнар’’ – кніга вершаў пісьменніка і паэта Васіля Дэбіша, якая выйшла ў Берасці. У яе ўвайшлі некалькі сотняў аўтарскіх вершаў на тэму філасофіі жыцця, нацыянальнай ідэнтычнасці, кахання, беларускіх святаў, традыцый ды так далей.
Творца Васіль Дэбіш распавёў пра тое, як была абраная назва кнігі і што яна для яго значыць:
– “Чуйнар” – гэта наватвор Ніны Мацяш. Гэта душа чалавека, чуйнасць, пачуцці, адчуванні. Вось у гэтай кніжцы я выказаў усе свае адчуванні – да Радзімы, да мовы, да прыроды, да жанчыны.
Кніга выйшла накладам у 250 асобнікаў, іх можна набыць у кніжных крамах горада або знайсці ў бібліятэках вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота brsu.by