Літва афіцыйна назвала нелегальную міграцыю праз Беларусь гібрыднай агрэсіяй
Парламент Літвы прыняў рэзалюцыю, якая прызнае нелегальную міграцыю праз Беларусь гібрыднай агрэсіяй, піша delfi.lt.
Прапануецца:
— ахоўваць дзяржмяжу з Беларуссю з дапамогай войска і ўсталяваць фізічную загароду па ўсім перыметры;
— трактаваць іншаземцаў з трэціх краін, якія нелегальна перасякаюць мяжу Літвы і не маюць дакументаў, як верагодных актыўных удзельнікаў гібрыднай атакі.
Сейм Літвы таксама звярнуўся да іншых краінаў ЕЗ з заклікам дапамагчы ў адбіванні гібрыднай агрэсіі.
Апошнія тыдні, як неаднаразова заяўлялі прадстаўнікі памежнай службы Літвы, вельмі вырасла нелегальная міграцыя з Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: DELFI