Міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў падаў у адстаўку
Гэта адбылося за тыдзень да гадавіны забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.«Дзякую камандзе МУС за гады супольнай працы. Дзякую кожнаму афіцэру, радавому і службоўцу. Маю гонар!», — цытуе прэс-служба МУС Украіны заяву Арсэна Авакава.
Матывы свайго рашэння ён не патлумачыў. Арсэн Авакаў працаваў міністрам унутраных спраў з лютага 2014 года. Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў, што ў выпадку безвыніковага расследавання справы пра забойства журналіста Паўла Шарамета і пацвярджэння невінаватасці затрыманых у 2019 годзе падазраваных, Арсэн Авакаў мусіць пайсці ў адстаўку.
Праз тыдзень спаўняецца пяць гадоў з дня гібелі Паўла Шарамета.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: u-f.ru