КДБ затрымала актывістаў Аляксандра Руткевіча і Арыну Коршунаву



Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Менску актывістаў Аляксандра Руткевіча і Арыну Коршунавупаведамляе тэлеграм-канал @viasna96. 

На фота: Аляксандр Руткевіч і Арына Каршунова

З імі імаверна былі затрыманыя Алесь Міноў і Яўгенія Субат (дачка Ганны Севярынец).

Мінулай восенню Арына Коршунава, студэнтка 4-га курса філасофскага факультэта БДУ, сама напісала заяву на адлічэнне — падтрымала ўсіх студэнтаў і выкладчыкаў, якіх адлічылі і звольнілі за грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у акцыях пратэсту.

Фота: spring96.org