Фестываль Абуджаных „Тutaka” абвясціў першага выступоўцу



Як непасрэдны нашчадак “Басовішча” фестываль пройдзе ў тым самым месцы, на Падляшшы. Гэта ўрочышча Барык каля Гарадка.

Першы выступоўца – Navibаnd. Яго ўдзельнікі Ксенія Жук і Арцём Лук’яўненка ўжо не першы раз завітаюць у Барык і запрашаюць там сустрэцца разам:

„Хочам запрасіць усіх на цудоўны Фестываль Абуджаных „Тutaka”, які адбудецца 6-7 жніўня ў мястэчку Гарадок. У гэтым жа месцы, дзе калісці адбывалася „Басовішча”. Мы з вялікай радасцю ўсіх запрашаем, таму што таксама будзем мець там свой выступ. Усіх чакаем і да сустрэчы! Жыве Беларусь!”

Фестываль “Tutaka” – гэта не толькі музыка. “У дадатак да музыкаў беларускай рэвалюцыі мы хочам паказаць беларускую культуру і мастацтва ў поўнай разнароднасці. Таму чакайце не толькі канцэртаў”, – заяўляюць арганізатары і запрашаюць 6-7 жніўня сустрэцца каля Гарадка.

Беларускае Радыё Рацыя