Святлана Ціханоўская едзе з візітам у ЗША
Візіт у Злучаныя Штаты пачнецца 18 ліпеня. Ціханоўская наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і штат Каліфорнія. Там яна плануе правесці сустрэчы на вышэйшым узроўні з палітыкамі, экспертамі і, вядома, дыяспарай. Мэта паездкі – «пошук шляхоў вырашэння крызісу ў Беларусі і дапамогі беларусам», паведамляе яе каманда. Аб канкрэтных сустрэчах у ЗША стане вядома пазней. Пра гэта ў Twitter паведаміў яе дарадца Франак Вячорка: Паводле яго слоў, у Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы ў Дзяржаўным дэпартаменце, Белым доме і Сенаце ЗША. Пра сустрэчу з прэзідэнтам Джо Байдэнам не паведамляецца.
Беларускае Радыё Рацыя