Аляксей Дзікавіцкі: Гэта тактыка выпаленай зямлі
Пераслед журналістаў „Белсату” у нашым эфіры пракаментаваў намеснік дырэктара тэлеканала Аляксей Дзікавіцкі:
– На жаль аблава гэта не першая, яна чарговая. Мы ж ведаем, што беларускі рэжым не спыняецца, шчыруе. Налятае то на праваабаронцаў, то на іншыя грамадскія арганізацыі. „Белсат” быў пад перманентным такім ціскам. Якія я б цяжкія часы не былі, але так страшна не было. Гэта тактыка выпаленай зямлі, трэба выпаліць знішчыць усё, што засталося жывое.
Тэлеканал „Белсат” з’яўляецца часткай польскага дзяржаўнага тэлебачання. За апошнія дні ў журналістаў, актывістаў, праваабаронцаў прайшлі дзясяткаў ператрусаў.
Беларускае Радыё Рацыя