Магдалена Дамброўская: Габрэйская музыка не ведае мяжы паміж Польшчай і Беларуссю



У Каўказскай сінагозе ў Крынках, у межах праекту „Штэтлфэст”, адбылася вечарына і майстар-класы па габрэйскіх танцах ды песнях на ідыш.

Пра еднасць габрэйскай спадчыны беларуска-польскага памежжа разважае каардынатарка праекту „Штэтлфэст” Магдалена Дамброўская:

– Калі паехала ў Гародню два гады таму на „Ноч танца”, то пачула мелодыю свайго гурта з Падляшша. Я пачала размаўляць з тымі музыкамі, як гэта так, што яны граюць тое ж, што і мы. Няма чагосьці такога, як ваша музыка ці наша, а ёсць супольная музыка.

Праект „Штэтлфэст” завершыцца ў суботу, 17-га ліпеня танцавальна-музычнай вечарынай і прамой трансляцыяй-абмеркаваннем з беларускімі калегамі.

Пачатак а 18-й на пляцы ля сінагогі ў Орлі.

Беларускае Радыё Рацыя