Урад скараціў тэрмін самаізаляцыі ў Беларусі



Гэта прадугледжана пастановай нумар 401 ад 14 ліпеня 2021, якой уносяцца змяненні ў пастановы Саўміна ад 8 красавіка 2020 года нумар 208 „Аб увядзеннi абмежавальнага мерапрыемства”, а таксама ад 30 кастрычніка 2020 года нумар 624 „Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання”, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Змяненнямі ў пастанову нумар 208 прадугледжана скарачэнне тэрміну самаізаляцыі для грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню з асобамі, якія маюць інфекцыю COVID-19. Самаізаляцыю неабходна будзе выконваць на працягу 7 каляндарных дзён з даты апошняга кантакту (раней 10 дзён).

Таксама ўстаноўлена новая форма патрабавання аб захаванні правіл паводзін у самаізаляцыі.

Што датычыцца змяненняў у пастанову нумар 624, то ў іх ліку – карэкціроўка пераліку асоб, на якіх не распаўсюджваецца дзеянне патрабавання аб часовым прыпыненні перасячэння дзяржграніцы Беларусі на ўезд у краіну ў аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), у рачных партах праз дзяржграніцу замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства.

У прыватнасці, ён дапоўнены наступнымі катэгорыямі грамадзян: іншаземцы, якія прыбываюць для атрымання адукацыі, пры прад’яўленні імі дакументаў (копій дакументаў) установы адукацыі Беларусі, што пацвярджаюць мэту гэтай паездкі (запрашэнне на навучанне, даведка-вызаў, даведка пра атрыманне адукацыі і іншае); асобы, якія прыбываюць для правядзення вакцынацыі супраць інфекцыі CОVID-19; грамадзяне Расеі, якія едуць з тэрыторыі Калінінградскай вобласці чыгуначным транспартам без перасадак.

Таксама сярод змяненняў – распаўсюджванне патрабавання аб самаізаляцыі на працягу 7 каляндарных дзён (раней 10 дзён) з дня прыбыцця ў Беларусь на беларускіх грамадзян і іншаземцаў, якія прыбылі з краін, уключаных у пералік дзяржаў, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, які размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя, а таксама якія перамяшчаліся транзітам праз тэрыторыю такіх краін.

Акрамя таго, дазволена выкарыстоўваць для пацвярджэння адмоўнага рэзультату лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19 арыгінал альбо копію медыцынскага дакумента на папяровым носьбіце або ў электронным выглядзе, у тым ліку ў сістэме „Падарожнічаю без COVID-19”. Гэта датычыцца замежных грамадзян, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту (выключэнне – якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі), якія прыбываюць у краіну.

Грамадзяне дзяржаў – членаў ЕАЭС, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту (выключэнне – якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі), павінны будуць прадстаўляць адмоўны рэзультат лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19 пры ўездзе ў Беларусь праз мабільны дадатак „Падарожнічаю без COVID-19”.

У адпаведнасці з пастановай нумар 401 Міністэрству аховы здароўя і Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту даручана прыняць меры па належным інфармаванні замежных грамадзян аб выкананні правіл паводзін у самаізаляцыі шляхам уручэння адпаведных патрабаванняў, складзеных пры неабходнасці на англійскай мове.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.