Давід Гудэль: Габрэйская спадчына патрабуе ад Падляшша ўвагі
На габрэйскіх могілках ў Сухаволі ў лапідаруюм былі ўсталяваны тры новыя надгробкі, якія прынеслі ў мясцовы «Цэнтр Трох Культур» мясцовыя жыхары. Пра важную ролю мясцовай супольнасці пры ратаванні габрэйскай распавёў кіраўнік Цэнтру Давід Гудэль:
„Габрэйская спадчына ў малых гарадах, калі б мы маглі абагульніць іх на аснове Сухаволі, патрабуе вялікіх дзеянняў як ўстановаў культуры, навучальных установаў, так і арганізацыяў ці валанцёраў, якія прыедуць сюды працаваць. Важна, што яны прыйдуць, яны будуць памятаць, дзе знаходзяцца могілкі, што яны могуць сюды прыйсці, і тут няма нічога страшнага. Тое, што патрэбна праца валанцёраў.”
Па словах Давіда Гудэля, асаблівую ролю ў ратаванні тэрыторыі габрэйскіх могілак у Сухаволі адыграла мясцовая пажарная каманда. Брыгада ў складзе 40 чалавек ачысціла могілкі ад дрэвастою за 2 дні.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара