“Наша слова” адзначае сваё 25-годдзе



25 гадоў споўнілася з часу выхаду першага намара газеты “Наша слова”. Выданне, якое фактычна з’яўляецца друкаваным органам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, першапачаткова, ад сакавіка 1990 года выдавалася ў Менску, а ў канцы 1997 года пасля невялікага перапынку было перанесена ў Ліду, дзе і выдаецца па гэты дзень.

SAMSUNG DIGIMAX A403

Па словах галоўнага рэдактара “Нашага слова” Станіслава Судніка, газета і сёння, як і 25 гадоў таму, стаіць на тых жа прынцыпах абароны і папулярызацыі беларускай мовы.

– “Наша слова” застаецца газетай Таварыства беларускай мовы, таму, у першую чаргу, газета піша пра дзейнасць Таварыства па абароне ў тым ліку і моўных правоў грамадзян, а таксама па розных пытаннях мовы, па пытаннях не толькі захавання нашай мовы – па пытанні чысціні мовы, новых павеваў у нашай мове.

З нагоды 25-годдзя газеты ў 3-м філіяле лідскай раённай бібліятэкі адкрылася выстава, прысвечаная выданню, дзе ў агульным доступе прадстаўленыя ўсе нумары “Нашага слова” за апошнія 17 год выдання ў Лідзе. А таксама некаторыя дакументы і пячаткі, датычныя выданню газеты “Наша слова”.

SAMSUNG DIGIMAX A403

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.