Змены ў правілах для тых, хто прылятае ў Польшчу самалётам



З 17-га ліпеня ў Польшчы дзейнічаюць новыя правілы для людзей, якія прыбываюць у краіну авіятранспартам. Прыезджыя павінны запоўніць Карту месцазнаходжання падарожніка, даступную толькі ў электронным выглядзе.

Карта знаходжання падарожнікаў прызначана для санітарных службаў, каб яны хутка адшукалі людзей, якія маглі кантактаваць з чалавекам, хворым на COVID-19, на борце самалёта падчас паездкі ў Польшчу.

Магчымасць выкарыстання карт месцазнаходжання пасажыраў у міжнародным паветраным руху вынікае з палажэнняў Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, г. зв. Чыкагскай канвенцыі.