ЗША зноў заклікалі афіцыйны Менск да дыялогу з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю
Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязняў, заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартамента Нед Прайс.
«Рэпрэсіі супраць журналістаў і грамадзянскай супольнасці з’яўляюцца самай апошнім праявай жорсткасці рэжыму Лукашэнкі. Заклікаем беларускія ўлады вызваліць больш за 550 палітычных зняволеных і пачаць дыялог з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю. Мы падтрымліваем народ Беларусі». Напісаў ён у «Твітэры».
Сёння пачаўся візіт у ЗША дэмакратычнага лідара Беларусі Святланы Ціханоўскай. Яна наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк, Сан-Францыска і Лос-Анджэлес. У Вашынгтоне запланаваны сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Белага дома, а таксама з чальцамі Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя