Анонс: 20 ліпеня „Госць Рацыі” – Андрусь Цянюта
У Беластоцкім універсітэце беларус абараніў магістарскую работу, прысвечаную тэме беларуска-расейскіх адносінаў і праблеме дзяржаўнай інтэграцыі пасля распаду СССР.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – аўтарам работы – Андрусём Цянютам, пра тое, да чаго вядуць манеўры Лукашэнкі вакол Крамля і што Беларусь страчвае ад шчыльнай інтэграцыі з Расеяй.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам даследчыка беларуска-расейскіх адносін Андруся Цянюты, слухайце 20-га ліпеня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак а 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.