Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША
Сёння, 19 ліпеня, у Вашынгтоне Святлана Ціханоўская правяла перамовы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, намеснікам дзяржсакратара Вікторыяй Нуланд і дарадцам Дзярждэпартамента ЗША Дэрэкам Шоллем.
Яны абмеркавалі захоп самалёта Ryanair, напад на грамадзянскую супольнасць і медыя, арганізаваную рэжымам нелегальную міграцыю ў Літву як спробу помсціць ЕЗ. Беларускі лідар высока ацаніла дапамогу амерыканскага амбасадара ў Беларусі Джулі Фішэр.
На сустрэчы Ціханоўская заклікала ЗША:
– прыняць пакет экстранай дапамогі для беларускіх незалежных СМІ, Youtube-праектаў, Telegram-каналаў, журналісцкіх расследаванняў. Пашырыць дапамогу грамадзянскай супольнасці, рэпрэсаваным і прыватнаму бізнэсу ў Беларусі, палітвязням і іх сем’ям. Павялічыць колькасць стыпендыяльных праграм для падтрымкі студэнтаў і даследчыкаў;
– даць сігнал Расеі, што падпісаныя кантракты і пагадненні з рэжымам не будуць прызнаныя юрыдычна і анулююцца: «Расея можа гуляць канструктыўную ролю ў вырашэнні крызісу ў Беларусі – пасрэдніцтвам у дыялогу і удзелам у канферэнцыі па тэме Беларусі – тады Лукашэнка не будзе ставіць пад пытанне суверэнітэт Беларусі і бяспеку цэлага рэгіёну».
– узмацніць разам з партнёрамі палітычны і эканамічны ціск на рэжым. Спыненне кантрактаў з рэжымам і санкцыі – эфектыўны інструмент, але важна закрываць шчыліны для іх абыходу і сінхранізаваць дзеянні з ЕЗ, Вялікабрытаніяй і Канадай;
– аказаць дыпламатычную падтрымку беларускім дэмакратычным сілам у іншых краінах;
– прыняць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні канферэнцыі высокага ўзроўню па рашэнні крызісу ў Беларусі.
Дзяржсакратар прыняў Ціханоўскую ў прыёмным зале Дзярждэпартамента, сустрэча доўжылася гадзіну. Блінкен сказаў, што ён у пастаянным кантакце з Белым домам і прэзідэнтам Байдэнам – і яны абмяркоўваюць беларускі пытанне.
Фота: facebook.com