Інжынер Ігар Адасік 10 год стварае праекты папяровых замкаў
Гарадзенскі інжынер Ігар Адасік разам з камандай стварае папяровыя замкі. Па словах інжынера, першай спробай стала спроба стварыць макет замка ў Гародні.
Кажа Ігар Адасік:
– Спачатку зрабіў серыю такіх архітэктурных шаржаў на гарадзенскія замкі, а пасля з’явіўся папяровы замак Вітаўта, які можна было склеіць літаральна за паўгадзіны. Такі папяровы набор. І вось з гэтага набору ўжо пачалася гісторыя нашага праекта.
Па словах Ігара Адасіка, за 10 год было створана вялікая колькасць макетаў, і гэта не толькі замкі, але і іншыя прыгожыя будынкі:
– Падлічвалі, там больш за 60 набораў у нас ёсць. Гэта і першыя гарады Беларусі, і культавыя пабудовы замкаў, хіба 12 ці 13 розных. Ёсць нават транспарт, знакамітыя будынкі сучаснай архітэктуры.
Наша праца над гарадзенскім замкам сёлета прывяла да таго, што ўвогуле трэба пераглядаць сістэму рэканструкцый.
У камандзе інжынера Ігара Адасіка апроч яго яшчэ два чалавекі – жонка Ксенія і яго сябра, Зміцер Кіенка, вядомы гарадзенскі гісторык авіяцыі. А макеты з гэтага праекта можна замовіць праз сайт праекта, а таксама набыць у гандлёвых кропках каля замкаў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя