Мікалай Бушко: Мы праводзім фестываль на беларускай і польскай мовах для турыстаў з усяго свету
Фонд “Царкоўная музыка” ў Гайнаўцы ў супрацы з Белавежскім цэнтрам культуры запрашае на ХІХ Міжнародны фестываль Белавежскія мастацкія інтэграцыі “Пэрэточэ 2021”. Якія калектывы выступяць ў гэтым годзе і чаго чакаць ад фестываля на Пэрэточы, распавёў ініцыятар мерапрыемства Мікалаем Бушко:
– Пэрэточэ прэзентуе перадусім культуру народаў, якія жывуць. І не таямніца, што ў рэгіёне Белавежскай пушчы ў бальшыні пражывалі і пражываюць беларусы. Таму мы для беларускай меньшасці, якая растапляецца ў большасці, мы прэзентуем многа беларускай культуры. 19 гадоў мы праводзім фестываль на беларускай і польскай мовах для турыстаў з усяго свету. Тут выступяць „Ляўкова”, „Белавежскі ручаёк”, славутая „Маланка”, якая святкуе юбілей, а таксама групка маладых дзяўчат і хлопец з Дубровы беластоцкай. Наколькі я ведаю, яны не з праваслаўнага асяроддзя і гэта вельмі радуе, таму што моладзь на Дуброўшчыне заўважыла вялікую вагу простай, тутэйшай мовы і спявае на беларускай мове.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле:
Нагадаем, што Пэрэточэ стартуе 31 ліпеня а 18-й гадзіне ў амфітэатры ў Белавежы. 1 жніўня працяг фестывалю ў Белавежы, а 18-й гадзіне. У Бельску-Падляшскім, Нараўцы і Навасадах – а 15-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя